На здымку: пераможцы раённага этапа адбору ўдзельніц Нацыянальнага конкурсу прыгажосці Уладзіслава Васілеўская і Ксенія Шаталіна.
Згадзіцеся, сапраўдныя прыгажуні! І, галоўнае, на маю думку, што яны ўладальніцы не толькі знешняй, але куды больш каштоўнай прыгажосці – душэўнай. Дзяўчыны адказныя, мэтанакіраваныя, старанныя ў справах і вучобе, рознабаковыя асобы. Нагадаю, яны сталі пераможцамі раённага этапа адбору ўдзельніц Нацыянальнага конкурсу прыгажосці.
Уладзіслава – рэжысёр узорнага ансамбля танца «Канфеці» Слуцкага гарадскога Палаца моладзі. Юная случчанка ўпершыню будзе ўдзельнічаць у абласным конкурсе, прызналася, крышку хвалюецца, настроена годна прадставіць малую радзіму на абласным форуме прыгажосці.
Ксенія ўжо больш вопытная канкурсантка, летась прайшла ў фінал абласнога этапа, студэнтка трэцяга курса Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Дзяўчатам давядзецца прадстаць перад журы і гледачамі ў розных нарадах, удзельнічаць у дэфіле. На думку Уладзіславы і Ксеніі, такія конкурсы садзейнічаюць развіццю густу, эстэтыкі, спрыяюць творчасці, а яшчэ – гэта відовішчнае, яркае шоу. Слуцкія прыгажуні, канечне, самыя лепшыя. Балеем за іх!