Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, працаўнікі сістэмы адукацыі Случчыны!

Ад усёй душы віншую з прафесійным святам усіх, для каго сэнсам жыцця стала  служэнне высакароднай справе навучання і выхавання маладога пакалення.

Кожны з нас памятае любімых настаўнікаў, чые падтрымка і мудрая парада дапамаглі паверыць у сябе і выбраць правільную жыццёвую дарогу. Прыміце, нашы дарагія педагогі, шчырую ўдзячнасць за самаадданую працу, за цяпло і клопат, якімі вы шчодра дзеліцеся.

Вялікі дзякуй вам, ветэраны педагагічнай працы, за вернасць любімай прафесіі, значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі. 

Жадаю ўсім моцнага здароўя, плённай творчай дзейнасці, новых працоўных поспехаў, здольных і добрасумленных вучняў, шчасця, дабрабыту і цудоўнага настрою.
З павагай 
дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
В.В. РАЖАНЕЦ.

Похожие записи