Ужо зранку на ўчастку для галасавання №32 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (адміністрацыйны будынак ААТ “Слуцкі хлебазавод”) шмат выбаршчыкаў. На ўчастку  забяспечаны проціэпідэмічныя меры: выбаршчыкі пры ўваходзе апрацоўваюць рукі антысептыкам, захоўваецца масачны рэжым. Старшыня ўчастковай камісіі Валерый Уладзіміравіч Бойка расказаў, што ўпершыню галасуючым на ўчастку дораць падарункі – ручку, блакнот, каляндар, а таксама прадукцыю прадпрыемства – смачныя сухарыкі, якія вырабляюць на новай лініі завода. Дарэчы, гэтыя апетытныя, храбусткія вырабы атрымліваюць і дзеткі, якія прыходзяць на ўчастак з бацькамі. 
Арганізавана таксама дэгустацыя прадукцыі хлебазавода, а яшчэ для дзетак і дарослых праводзяць гульні, у якасці прыза – таксама смачныя вырабы прадпрыемства. У фірменным магазіне Слуцкага хлебазавода сёння дзейнічаюць скідкі на прадукцыю. 





 

Похожие записи