У ліку тых, хто ўжо прагаласаваў на участку для галасавання №54 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Таццяна Іванаўна Шахновіч.
Яна працуе ў філіяле «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» бухгалтарам. Прыйшла на ўчастак для галасавання разам з сынамі. Старэйшы Аляксандр працуе на трактарным заводзе ў Мінску, малодшы Раман пасля заканчэння каледжа сваю працоўную дзейнасць пачне на гэтым жа заводзе.
За каго галасаваць, Таццяна Іванаўна вызначылася загадзя. Яна аддала свой голас за таго, хто, лічыць, зможа захаваць мір і спакой у краіне.
З упэўненасцю, што будуць жыць у свабоднай і незалежнай краіне, галасавалі і Аляксандр з Раманам.