У ім прынялі ўдзел сем’і Хвясько (сельскагаспадарчы філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат), Стасевічаў з Вясеі, Бубен (ДП “Саўгас “Рачкавічы” Беларускай чыгункі), Чыгір (РУСП “Эксперыментальная база “Танежыцы”).
Удзельнікаў вітала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец.
Падчас удзелу ў конкурсах вяскоўцы праявілі выдатныя здольнасці, спрыт і ўмельства ў гаспадарчых справах, спорце і творчасці.
Першае месца заняла сям’я Бубен з Лядна, якая прадставіць Случчыну на абласным этапе праекта. Гледачоў парадавалі яркімі канцэртнымі нумарамі вясейскія артысты.