ХVII Майскія Віткаўскія чытанні  «Навек ён злучаны са Случчынай», прысвечаныя 113-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі, праходзяць у Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы.

Пачаліся яны літаратурнай вандроўкай «Дзяцінства – самы светлы час» па творах Іны Фраловай. Член  грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і супрацоўнік  рэдакцыйна-выдавецкай сістэмы ўстановы «Выдавецкі дом «Звязда» Іна Мікалаеўна пазнаёміла школьнікаў са сваімі творамі і новай кніжкай «Залатыя рыбы». Прапанавала ім  паразважаць, наколькі гэта цудоўна – удзельнічаць у працэсе выхаду ў свет кнігі, звязаць сваё жыццё з такой справай. 
«Таямнічая планета Уладзіміра Мазго» – так называецца яшчэ адна паэтычная сустрэча з беларускім пісьменнікам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя  Васіля Віткі,  членам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімірам Мазго і рэдакцыйна-выдавецкай  установай «Выдавецкі дом «Звязда», якая прайшла ў бібліятэцы. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў размове з паэтам, пісьменнікам Уладзімірам Мазго, які чытаў ім свае вершы  самай рознай тэматыкі – пра Беларусь, беларускія гарады і  святы, на спартыўную і іншыя тэмы. 
Разам з ім рабяты  імкнуліся паўтарыць скарагаворкі, адгадаць загадкі, за што атрымоўвалі прызы – закладкі ад выдавецкага дома «Звязда».
 
ХVII Майскія Віткаўскія чытанні  «Навек ён злучаны са Случчынай», прысвечаныя 113-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі, пройдуцць з 15 па 18 мая. Наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з вядомымі людзьмі, літаратарамі, для дзяцей падрыхтавана літаратурна-забаўляльная праграма.
 Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи