ХVII Майскія Віткаўскія чытанні «Навек ён злучаны са Случчынай», прысвечаныя 113-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі, праходзяць у Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы.
Пачаліся яны літаратурнай вандроўкай «Дзяцінства – самы светлы час» па творах Іны Фраловай. Член грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і супрацоўнік рэдакцыйна-выдавецкай сістэмы ўстановы «Выдавецкі дом «Звязда» Іна Мікалаеўна пазнаёміла школьнікаў са сваімі творамі і новай кніжкай «Залатыя рыбы». Прапанавала ім паразважаць, наколькі гэта цудоўна – удзельнічаць у працэсе выхаду ў свет кнігі, звязаць сваё жыццё з такой справай.
«Таямнічая планета Уладзіміра Мазго» – так называецца яшчэ адна паэтычная сустрэча з беларускім пісьменнікам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, членам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімірам Мазго і рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом «Звязда», якая прайшла ў бібліятэцы. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў размове з паэтам, пісьменнікам Уладзімірам Мазго, які чытаў ім свае вершы самай рознай тэматыкі – пра Беларусь, беларускія гарады і святы, на спартыўную і іншыя тэмы.
Разам з ім рабяты імкнуліся паўтарыць скарагаворкі, адгадаць загадкі, за што атрымоўвалі прызы – закладкі ад выдавецкага дома «Звязда».
ХVII Майскія Віткаўскія чытанні «Навек ён злучаны са Случчынай», прысвечаныя 113-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі, пройдуцць з 15 па 18 мая. Наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з вядомымі людзьмі, літаратарамі, для дзяцей падрыхтавана літаратурна-забаўляльная праграма.
Наталля ГРАМЫКА.