Шаноўныя случчанкі!
Шчыра віншую вас з Днём маці! Гэта кранальнае свята ўслаўляе высакароднасць мацярынства і самых светлых людзей, якія носяць ганаровае званне маці. Агорнутыя любоўю і пяшчотай, мы бязмежна ўдзячны за цеплыню матчыных сэрцаў і рук, мудрасць і самаахвярнасць.
Мілыя матулі, дзякуй вам за штодзённую працу, за цярпенне і ўменне дараваць. Ваша жыццёвая навука застаецца назаўсёды, а дабрыня, працавітасць і нястомнасць выклікаюць захапленне.
Жадаю вам і вашым сем’ям міру, дабрабыту, узаемаразумення, моцнага здароўя, шчасця і ўсіх даброт.
З павагай
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянціна РАЖАНЕЦ.
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянціна РАЖАНЕЦ.