Общество
1 min read
66

Віншаванне з Днём маці

14 октября, 2020
0
Віншаванне з Днём маці
Шаноўныя случчанкі!


Шчыра віншую вас з Днём маці! Гэта кранальнае свята ўслаўляе высакароднасць мацярынства і самых светлых людзей, якія носяць ганаровае званне маці. Агорнутыя  любоўю і пяшчотай, мы бязмежна ўдзячны за цеплыню матчыных сэрцаў і рук, мудрасць  і самаахвярнасць.

Мілыя матулі, дзякуй вам за штодзённую працу, за цярпенне і ўменне дараваць. Ваша жыццёвая навука застаецца назаўсёды, а дабрыня, працавітасць і нястомнасць выклікаюць захапленне.

Жадаю вам і вашым сем’ям міру, дабрабыту, узаемаразумення, моцнага здароўя, шчасця і ўсіх даброт.

З павагай
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянціна РАЖАНЕЦ. 
 

Похожие записи