Акцыя “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” працягваецца. 8 мая з Днём Перамогі ўрачыста віншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны случчаніна Міхаіла Ціханавіча Дзюбу.

Да дома, дзе пражывае ветэран, прыбыў ваенны аркестр 30-й асобнай чыгуначнай брыгады, ваеннаслужачыя. Віншаванні з надыходзячым святам Вялікай Перамогі і падарункі Міхаіл Ціханавіч прымаў ад старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Іванавіча Чайчыца, прадстаўнікоў раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі, Слуцкага прадстаўніцтва Белдзяржстраха, кіраўніцтва 30-й асобнай чыгуначнай брыгады і іншых.
Віктар Іванавіч Чайчыц павіншаваў Міхаіла Ціханавіча з вялікім святам. Ён адзначыў ролю Беларусі ў Вялікай Перамозе.
– Вельмі добра, што яшчэ жывыя ветэраны, якія памятаюць і расказваюць пра ваенныя подзвігі, пра тое, якой цаной дасталася Перамога. Мы павінны памятаць пра гэта, – кажа Віктар Іванавіч. – У юбілейны год вельмі важна, каб кожны з ветэранаў не застаўся без увагі.
“Я люблю жыццё! За яго мы ваявалі, вашы дзяды, прадзяды, памятаць трэба кожнага вам, маладым”, – звярнуўся Міхаіл Ціханавіч да гасцей.
Старшыня райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі падзяліўся, што ганарова віншаваць 98-гадовага ветэрана Міхаіла Ціханавіча са святам.
– У яго руках добрая моц адчуваецца, – гаворыць Андрэй Уладзіслававіч. – Зразумела, зараз складаная сітуацыя, але яна не ідзе ні ў якое параўненне з тым, што адбывалася падчас Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні свята шчыра віншую ветеранаў, усіх случчан і беларусаў з 75-годдзем Вялікай Перамогі. Добрага ўсім настрою!

Член Савета Рэспублікі Віктар Іванавіч Чайчыц, старшыня райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, яго намеснік Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч усклалі кветкі да брацкіх магіл воінаў у Селішчах і Лядна, помніка воінам-землякам у Малышэвічах. Да акцыі далучыліся дырэктар саўгаса «Рачкавічы» Мікалай Рыгоравіч Красуцкі, старшыня Рачкавіцкага сельвыканкама Наталля Уладзіміраўна Хатэнка і іншыя.


Ірына Вечар, Ірына Каваленка.