Фота з адкрытых інтэрнэт-рэсурсаў.
Штодзень у краіне фіксуюць новыя выпадкі
захворвання каронавірусам. Каб справіцца з патокам хворых, у бальніцах
створаны  ковідныя шпіталі, дзе аказваюць дапамогу людзям. Як адчуваюць
сябе тыя, хто перанёс каронавірус, ці ўдалося ім вярнуцца ў звыклы рытм
жыцця, што думаюць з нагоды хваробы – расказваюць случчане.

Уладзімір
(45 гадоў) працуе вадзіцелем
. 19 кастрычніка ў яго паднялася
тэмпература да 38 градусаў. Мужчына выпіў таблетку жарапаніжаючага і
назаўтра пайшоў на работу. Праз тры дні Уладзімір вымушаны быў звярнуцца
да ўрача.

– Урач выпісаў мне таблеткі і пяць дзён я лячыўся
дома. На чарговым прыёме мяне накіравалі на камп’ютарную тамаграфію
лёгкіх. У той дзень ледзь дайшоў да бальніцы – цяжка было дыхаць,
здаўлівала ў грудзях, наогул была слабасць. Вынік – пашкоджана 60
працэнтаў лёгкіх. Мяне палажылі ў 3-е інфекцыйнае аддзяленне. Адразу ж
паставілі кропельніцу і далі кіслародную маску. Тэмпература
нармалізавалася, – дзеліцца Уладзімір. – Мне рабілі ўколы, ставілі
кропельніцы. Есці зусім не хацелася. Праз чатыры дні знаходжання ў
аддзяленні ў мяне з’явіўся апетыт. На шосты дзень я ўжо прасіўся дадому –
адчуваў сябе значна лягчэй, а на 11-ты дзень мяне выпісалі з бальніцы,
але яшчэ тыдзень далечваўся дома. Зараз адчуваю сябе добра, за што
дзякуй медыцынскаму персаналу 3-га інфекцыйнага аддзялення.

Праўду
кажучы, маску раней на надзяваў, а зараз разумею, што дарма. Ды і
ізаляцыя патрэбна, каб не справацыраваць далейшае распаўсюджванне
інфекцыі. Зразумела, што нязвыкла сядзець дома, але гэта проста
неабходна.

Разам са мной захварэла і жонка. Яна перанесла хваробу ў лёгкай форме. У яе была тэмпература, перастала адчуваць пахі.

Ведаеце,
неабходна выконваць усе парады ўрачоў. А тое, што чэргі да іх – дык мы
самі вінаватыя ў гэтым. Хіба ж мы каго слухаем? Толькі калі захварэем,
пачынаем меры прафілактыкі прымяняць. Я раней таксама трохі скептычна
адносіўся да гэтага захворвання, пакуль не захварэлі родныя ды сам.

Вікторыя
(40 гадоў) працуе ў адным з магазінаў горада
. Каронавірус у іх сям’ю
таксама прыйшоў нечакана. У першыя дні хваробы была слабасць, ламала ўсё
цела, тэмпература паднялася да 38,5 градусаў і не збівалася, а потым і
пахі перастала адчуваць.

– У мяне вельмі балела ў грудзях. Было
такое адчуванне, што гарчычнікі паставілі. Пасля камп’ютарнай тамаграфіі
высветлілася, што  пашкоджана   30 працэнтаў лёгкіх. Мяне адразу
палажылі ў бальніцу. Эфектыўнае лячэнне – і мяне выпісалі, далечвалася
дома, – расказвае Вікторыя. – Дарэчы, у мяне таксама хварэлі муж, сын,
свякроў. У мужа было пашкоджана 50 працэнтаў лёгкіх, хутка падала
сатурацыя, ён тыдзень быў на кіслародзе. Цяжка далося выздараўленне. У
яго абвастрыліся іншыя захворванні.

Вікторыя расказвала, што 
адразу пасля выздараўлення па лесвіцы цяжка было паднімацца, з’яўлялася
адышка. Але з цягам часу арганізм аднаўляецца. Калі ў сям’і закончыўся
тэрмін ізаляцыі, яны паехалі ў лес, каб падыхаць свежым паветрам. 

Дарэчы,
Вікторыя выказвае шчырыя словы ўдзячнасці загадчыку інфекцыйнага
аддзялення Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы Мікалаю Анатольевічу
Луцэвічу і тым, хто кожны дзень дапамагае хворым змагацца з
каронавіруснай інфекцыяй.

Зразумела, па-іншаму ставішся да
хваробы, калі сам яе перанясеш. Але лепей не хварэць. Лепш надзець
маску, па магчымасці, вытрымліваць дыстанцыю, мыць рукі з мылам ці
апрацоўваць іх антысептыкам. Не хварэйце!

Ірына КАВАЛЕНКА.


Похожие записи