Случчане скардзіліся, што не на ўсіх аўтобусных прыпынках у горадзе ёсць шыльды з раскладам руху аўтобусаў. 
Сітуацыю пракаменціраваў начальнік філіяла «Аўтобусны парк №2» ААТ «Мінаблаўтатранс» Мікалай Валетка:
– Замену шыльдаў на аўтобусных прыпынках у горадзе праводзім у сувязі са зменай раскладу руху аўтобусаў. Шыльды з абноўленым раскладам ужо з’явіліся на прыпынках на вуліцах Чэхава, Іваноўскага, Сацыялістычнай і іншых. Плануем завяршыць гэтыя работы ў горадзе на працягу двух тыдняў.
Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

Похожие записи