Урачыста і прыгожа, хвалююча і ўзнёсла праходзіў выпускны вечар, які ладзіўся для выпускнікоў сярэдняй школы №10 імя С.Ф.Рубанава горада Слуцка. 

Перад выпускнікамі і іх бацькамі выступіў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч. Ён пажадаў выпускнікам галоўнае – знайсці сябе ў той сферы дзейнасці, дзе яны дасягнуць поспехаў, а таксама не забываць сваіх бацькоў, настаўнікаў, школу.
Да віншаванняў далучыўся і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Башко. Ён пажадаў выпускнікам поспехаў, праслаўляць сваімі дасягненнямі школу, раіў заўсёды быць добрымі людзьмі.

Дарэчы, сярэднюю школу №10 імя С.Ф.Рубанава ў гэтым годзе пакінуць 49 яе выпускнікоў, трое з іх – з медалямі. Залатымі медалямі адзначаны Паліна Гадунова і Арцём Шпакоўскі, сярэбраным – Аляксандра Загорац.

19 выпускнікоў атрымалі пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
Адзначаны і бацькі і выпускнікоў. За выхаванне рабят адзначаны бацькі Паліны Гадуновай і Арцёма Шпакоўскага. 
Некаторыя з бацькоў адзначаны таксама за актыўны ўдзел у жыцці класа і школы.

Наталля ГРАМЫКА.