З даўніх часоў у аграгарадку Лучнікі да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд.

Абыход двароў са звяздой, а менавіта так называюць сваю зорку мясцовыя жыхары, суправаджаецца духоўнымі спевамі, якія спалучаюць матывы царкоўных песнапенняў і народнапесеннага выканальніцтва. Зорку носяць заўсёды мужчыны, а жанчыны спяваюць разам з імі.

Як яна круціцца, зіхаціць, наша Калядная зорка Случчыны! А як прыгожа мужчынскія галасы выводзяць песню аб нараджэнні Хрыста!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи