МЧС
1 min read
37

У гонар мам

16 октября, 2020
0
У гонар мам
Ва ўрачыстай абстаноўцы работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі жанчын, якія працуюць у аддзеле, з  Днём маці. Тыдзень Маці доўжыцца да 18 кастрычніка.
Матуля… колькі ласкі, цеплыні і любві ў гэтым слове. Матуля – cамы галоўны чалавек у нашым жыцці. Кожная маці, якая пасвяціла сябе дзецям, вартая самых найлепшых слоў. 
Ва ўрачыстай абстаноўцы работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі жанчын дружнага калектыву з выдатным восеньскім святам – Днём маці. Сонечнае надвор’е, букеты і цудоўная атмасфера стваралі святочны настрой. «Дзяўчаты ў пагонах!» – гучыць горда і годна павагі, гэтыя жанчыны не толькі клапатлівыя маці, яны выдатна нясуць нялёгкую службу ў сілавых структурах. Уменне кантраляваць сябе ў розных сітуацыях, хутка рэагаваць на змену абстаноўкі, вырашаць складаныя задачы – гэта далёка не ўвесь пералік вартасцяў работніц Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Не забылі павіншаваць супрацоўніц, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем.




Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Похожие записи