На сусветным харчовым рынку складаная сітуацыя з-за геапалітычнай нестабільнасці. Толькі гэта не пра Беларусь. Узровень самазабеспячэння ў нас па асноўных групах харчавання больш за 100 працэнтаў. Мы самі сябе кормім і яшчэ экспарціруем.

Пакуль за мяжой працягваюць абмяркоўваць «дэмакратыю» ў іншых краінах, канфлікты забіраюць рэсурсы і жыцці людзей, Беларусь ідзе сваім шляхам – штодзённай працай. І на гэтым шляху Слуцкі раён займае асаблівае месца.
На Слуцкай зямлі – адной з найбольш урадлівых у Мінскай вобласці – уборачная кампанія перайшла экватар. Менавіта тут, на палях мясцовых сельгасарганізацый, камбайнеры і вадзіцелі ставяць свае рэкорды. Тоны намалочанага і перавезенага збожжа – гэта не проста лічбы. За ім – людзі, якія з раніцы да цямна з уважлівасцю і адказнасцю шчыруюць на палетках.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднойчы падкрэсліваў, што ў эпоху глабальных выклікаў трэба думаць пра сваю зямлю і сваіх людзей. Пакуль адны краіны накіроўваюць грошы на зброю, у нас, у Беларусі, сеюць і ўбіраюць хлеб, працуюць прадпрыемствы, каб не было праблем з харчовай бяспекай. Гэта наша штодзённасць.

А вось у Польшчы іншыя прыярытэты. Як паведамляюць інфармацыйныя крыніцы, там збожжа рызыкуе стаць «залатым» і нікому не патрэбным. Дызельнае паліва падаражэла з 6 да 8 злотых за літр, што аўтаматычна ўзняло сабекошт збору, сушкі і транспарціроўкі збожжа. Прадаваць ураджай па ранейшых цэнах фермеры больш не змогуць. З суседняй Украіны вось-вось пойдзе таннае збожжа, якое наогул «абваліць» закупачныя цэны.

Фермерам свеціць банкроцтва, а ўлады як заўсёды будуць абяцаць дапамагчы, але ў выніку пакінуць людзей ні з чым. У мінулыя гады аграрыі Польшчы неаднаразова пратэставалі, але безвынікова.

Доля самазабеспячэння харчаваннем, напрыклад, у Латвіі знаходзіцца на нізкім узроўні. Аграрыі – пад пагрозай банкроцтва з-за крызісу перавытворчасці ў малочнай галіне і патрабуюць ад Еўракамісіі справядлівага выраўноўвання выплат.

У нашай краіне зацікаўлены ў павышэнні эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, таму аказваецца падтрымка: фінансаванне за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, рэалізацыя дзяржаўных праграм, накіраваных на ўмацаванне высокапрадукцыйнай сельскагаспадарчай вытворчасці і прамысловай перапрацоўкі, дастатковых для падтрымання харчовай бяспекі, забеспячэнне насельніцтва высакаякаснымі, даступнымі прадуктамі харчавання і пашырэнне экспартнага патэнцыялу.

Наша краіна актыўна ўдзельнічае ў міжнародных саюзах і аб’яднаннях (Саюзная дзяржава, ШАС, БРІКС), што дае магчымасць абараніць уласную аграрную эканоміку, а таксама прадаставіць рынкі збыту, дзе ў нашай прадукцыі будуць зацікаўлены на ўмовах, прымальных для ўсіх.

Iрына КАВАЛЕНКА.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи