Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і старшыня Слуцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Ірына Уладзіміраўна Пятровіч ушанавалі адзіную жанчыну-кіраўніка сельгасарганізацыі ў раёне – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Вясейскі Пакроў» Людмілу Аляксееўну Савановіч. Уручылі ёй падзяку за высокія вынікі падчас жніва і важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.
– Беларускі саюз жанчын вялікую ўвагу надае жанчынам-працаўніцам. А падчас такой важнай для работнікаў сельскай гаспадаркі пары – уборачнай кампаніі – неабходна падтрымаць адказных работнікаў, – адзначыла Ірына Уладзіміраўна.
Дарэчы, Людміла Аляксееўна з’яўляецца актывісткай Беларускага саюза жанчын.

Похожие записи