Удзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, дзеляцца ўражаннямі і меркаваннямі. У тым ліку ўдзельніца сходу загадчыца ДУА “Яслі-сад №13 г. Слуцка” Алена Фёдараўна Гаціла расказала супрацоўнікам установы пра  найбольш значныя і яркія  моманты вялікага народнага форуму,  падзялілася меркаваннямі:


VI Усебеларускі народны сход – важны прадстаўнічы форум, які ўразіў
сваёй маштабнасцю, насычанасцю тэм, эмоцыямі. Я прысутнічала на форуме ў
складзе дэлегацыі Случчыны. Канечне, нікога не пакінуў раўнадушным
даклад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які
спыніўся на важнейшых пытаннях нашай дзяржавы, закрануў галоўныя тэмы
грамадства. Было прыемна, што Кіраўнік краіны засяродзіў увагу прысутных
на актуальных пытаннях сферы адукацыі, у тым ліку дадзена даручэнне
Міністэрству адукацыі па выпрацоўцы новых падыходаў да налічэння
заработнай платы педагогам, работнікам гэтай сферы.

Гэта
правільна, што сям’я  па-ранейшаму ў ліку галоўных каштоўнасцей у нашай
краіне, што плануецца  далейшая дзяржаўная падтрымка сем’яў, у тым ліку
не толькі мнагадзетных. Гаварыў Прэзідэнт і пра навучанне будучых
педагогаў, падбор кадраў для гэтай няпростай прафесіі. Сапраўды,
настаўнік, выхавальнік павінны быць не толькі дасведчанымі
спецыялістамі, але і валодаць камунікатыўнымі здольнасцямі.

На
форуме гучала шмат цікавых меркаванняў па розных праблемах, працавалі
дыскусійныя пляцоўкі, можна было ўбачыць знакамітых людзей нашай краіны.
На форуме вызначаўся курс на будучае Беларусі. Якім яно будзе, залежыць
ад кожнага з нас. Дэлегаты прынялі рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што мы
за мірную, стабільную, сацыяльна арыентаваную краіну.

Похожие записи