Тэатралізаванае прадстаўленне «Горад родны – праменьчык Радзімы», прысвечанае Дню Незалежнасці краіны і Дню горада, адбылося каля гарадскога Дома культуры ў Слуцку. Прысутным напомнілі аб мінулым, паказалі сучаснасць.
Яскравае выступленне творчых калектываў Случчыны! Было вельмі кранальна, незвычайна і прыгожа! Сапраўдны падарунак!


















