У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках Года беларускай жанчыны і да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася творчая сустрэча «Трэба пісаць і гаварыць аб галоўным» з пісьменніцай, журналістам, крытыкам, рэдактарам літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Маладосць» Ксеніяй Зарэцкай.

Ксенія – малады таленавіты аўтар, яна стала сапраўдным адкрыццём для чытачоў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Яна ўладальніца Гран-пры рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «БрамаМар» у намінацыі «Проза», удзельніца літаратурных конкурсаў і творчых фестываляў.
Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу. Журналіст і рэдактар часопіса «Маладосць» расказала пра рэдакцыйную палітыку часопіса, запрасіла да супрацоўніцтва прысутных, пазнаёміла з цікавымі рубрыкамі і новымі праектамі выдання.

Ксенія Зарэцкай расказала пра свой шлях у літаратуру, зачытала ўрыўкі з прозы, падзялілася далейшымі творчымі планамі, адказала на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
За лепшыя пытанні чытачы атрымалі ў падарунак выданні з аўтографам аўтара.
Дапоўніла мерапрыемства выстава-прагляд «Літаратурны свет Ксеніі Зарэцкай».