Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Міхайлавіч Ісачанка 6 лютага правёў прыём грамадзян у Слуцкім райвыканкаме.

Случчане звярталіся па розных пытаннях: працаўладкаванне, высокая арэндная плата, кошт кватэры ў адным з дамоў жыллёва-будаўнічага кааператыва, непрыемныя пахі, пажарная бяспека, зямельныя спрэчкі і іншыя. Анатолій Міхайлавіч прыняў і тых, хто не запісаўся на прыём.

А.М. Ісачанка адзначыў, што жыхары Слуцкага раёна больш звярталіся па асабістых пытаннях, якія не могуць вырашыць на працягу пэўнага часу. «Увагі заслугоўвае пытанне транспартнага абслугоўвання грамадзян, якія пражываюць на вуліцы Энергетыкаў. Будзем старацца, каб людзям было зручна дабірацца да горада. Неабходна вывучыць сітуацыю, колькі дзяцей ездзяць у садзік, школу, хто на работу… Толькі пасля гэтага будзе прынята рашэнне. Неабходна знайсці аптымальны варыянт», – гаварыў Анатолій Міхайлавіч.  
Па вырашэнні зваротаў дадзены даручэнні адпаведным службам. 
Падрабязнасці – у газеце «Слуцкі край».

Похожие записи