Сустрэча Героя Сацыялістычнай Працы А.П. Вашкевіча з супрацоўнікамі слуцкай раённай газеты, 1970-я гады: Н.М. Селязнёва, І.А. Зяневіч, А.П. Вашкевіч, А.М. Гурко, У.М. Цішкевіч, Р.А. Сергіенка, У.М. Перасятнік
Мікалай Дастанка быў рэдактарам слуцкай газеты ў час Вялікай Айчыннай вайны, якая выдавалася ў падполлі і мела назву «Народны мсцівец». У будучым, у мірны час, ён быў загадчыкам кафедры факультэта журналістыкі БДУ імя Леніна. Віншуючы раённую газету з 50-годдзем, Мікалай Дастанка пісаў: «Калектыў падпольнай рэдакцыі рабіў усё неабходнае, каб кожны нумар газеты гранатай і бомбай узрываўся ў стане ворага, а баявыя радкі касілі яго нібы кулямётныя і аўтаматныя чэргі, каб палымяныя заклікі падымалі новыя атрады бясстрашных патрыётаў на бой з ненавісным ворагам. І ў адказ на гэта агнём свяшчэннай помсты гарэла слуцкая зямля пад нагамі акупантаў».
Былы рэдактар слуцкай раённай газеты А.А. Власаў, узначальваў выданне ў 1951 – 1959 гадах, быў членам Саюза журналістаў СССР, у 1959 годзе ўзначаліў калгас імя Красіна.

Адзін з выпускаў школы рабселькораў, 1980-я гады
Падчас святкавання Дня друку: супрацоўнікі газеты «Шлях Ільіча», слуцкай друкарні, пазаштатныя аўтары выдання, ветэраны (другая палова 1970-х гадоў).

Былы будынак гасцініцы «Брэстоль» Бранштэйна ў Слуцку, тут у 1970 гадах размяшчалася рэдакцыя раённай газеты. Дарэчы, першы яе нумар пад назвай «Молат і плуг» быў надрукаваны ў прыватным доме Бранштэйна ў Прозараўскім завулку, які потым перайменавалі ў Камуністычны.

С.Б. Дубярштэйн і рэдактар В.М. Макарэня

Калектыў рэдакцыі газеты “За сацыялістычную Радзіму”, 1954 год

Калектыў газеты «Шлях Ільіча» (1972 год): у першым радзе – адказны сакратар газеты С.Б. Дубярштэйн, літработнік У.М. Перасятнік, рэдактар В.М. Макарэня – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, намеснік рэдактара У.М. Цішкевіч, загадчыца аддзела Н.М. Селязнёва, у другім радзе – бухгалтар Н.Н. Акуліч, старшы літработнік А.А. Марціновіч, невядомая, вадзіцель А.Д. Чарняўскі, карэктар В.К. Бардо, фотакарэспандэнт А.А. Раўба, загадчык аддзела І.А. Зяневіч.

На заняткі да слухачоў школы рабселькораў раённай газеты прыходзілі вядомыя случчане. На здымку (1970-я гады) на адным з заняткаў рэдакцыйнай школы прысутнічаў Герой Сацыялістычнай працы Аркадзій Пракопавіч Вашкевіч. Школа рабочых і сельскіх карэспандэнтаў слуцкай раёнкі пачала дзейнічаць з 1964 года, у ёй навучаліся ў асноўным дарослыя людзі, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Случчыны. І сёння рэдакцыйная школа працуе – школа маладога журналіста.
Падрыхтавала Наталля СЕЛЯЗНЁВА.