Яна адбудзецца ў пачатку верасня, прымеркавана да Дня беларускага пісьменства,  які сёлета будуць ладзіць у Капылі. Удзельнікамі навукова-асветніцкага праекта стануць святары праваслаўнай царквы, вядомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва.

Арганізатары ўнікальнага XXVІІІ міжнароднага навукова-асветніцкага праекта наведалі наш раён, каб сустрэцца  з прадстаўнікамі ўлады, святарамі, абмеркаваць галоўныя моманты будучага мерапрыемства. Сустрэча прайшла ў Грэску, у ёй прынялі ўдзел вядучы спецыяліст  аддзела дзяржаўных спецыяльных і культурна-масавых мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксей Хлястоў, іншыя прадстаўнікі аргкамітэта, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Алена Рахманава, старшыня Грэскага сельвыканкама Леанід Русаковіч, свяшчэннаслужыцелі, кіраўнікі некаторых раённых устаноў.

Галоўная мэта экспедыцыі «Дарога да святыняў» – яднанне людзей, далучэнне іх да духоўнасці, гісторыі, культуры,  растлумачэнне  вялікага значэння міру і згоды.


Похожие записи