Общество
1 min read
20

Мы разам! Мы едныя!

17 сентября, 2023
0
Мы разам! Мы едныя!
У Слуцкім гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемтва, прысвечанае Дню народнага адзінства.
Свята народнага адзінства ў Слуцку прайшло ў гэтым годзе ў новым фармаце. Відэавіншаванні ў блоках канцэртнай праграмы складвалі пазл у адзіную карціну, якая яскрава паказвала, што Беларусь – наш агульны дом.



Віншавальныя словы случчанам адрасаваў старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Гога:
– Віншую ўсіх з Днём народнага адзінства – святам патрыятызму і дачынення кожнага з нас да жыцця і развіцця Беларусі.
У гэты значны дзень мы, як ніколі, усведамляем сваю гістарычную адказнасць. Разумеем, як важна зберагчы бясцэнную спадчыну, завешчаную нам продкамі, захаваць нашу Айчыну, прымножыць яе духоўны і эканамічны патэнцыял. 
Мы – народ з агульнай гісторыяй і агульнай будучыняй! Адданасць Радзіме і клопат аб ёй ва ўсе часы аб’ядноўвалі беларусаў, а пачуццё духоўнай супольнасці, павага да ратных перамог і працоўных здзяйсненняў нашага народа дапамагалі захоўваць культурную самабытнасць краіны, рухацца разам па шляху далейшага дэмакратычнага развіцця.


Уладзімір Леанідавіч адзначыў, што толькі ўсе разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці, выканаць самыя складаныя задачы.




Прыемна, што адносна новае, маладое свята – Дзень народнага адзінства – без сумнення ўжо стала нашай яднальнай, агульнацыянальнай традыцыяй. Падзеяй, што стварае не пафасны, але вызначальны вектар упэўненага руху наперад, канструктыўнага развіцця і імкнення да выхавання непарушнай дадзенасці, што гучыць сёння галоўнай нотай нашай агульнай сучаснасці – Мы – беларусы! Мы – едныя!












Похожие записи