Каманда слуцкіх футбалістаў-аматараў прыняла ўдзел у фінальных гульнях першынства Мінскай вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў, якія прайшлі 8 і 9 лютага ў Барысаве.
Случчане згулялі з камандамі Маладзечна, Жодзіна, Салігорска і Барысава. Былі перамогі, былі і паражэнні.
Па выніках спаборніцтваў каманда Слуцкага раёна заняла чацвёртае месца.