Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці (вул. Сацыялістычная, 129, 11 гарадок) запрашае ўсіх на яркае і душэўнае свята – Калядны фэст!
У праграме:
14:00 – урачыстае адкрыццё;
14:00 – 15:00 – прагляд кароткаметражнага фільма «Калядная зорка Случчыны», лялечны тэатр «Батлейка», майстар-класы, выстава саламяных павукоў;
15:00 – абрадавае прадстаўленне калядных гуртоў Слуцкага раёна, выступленні фальклорных калектываў «Ячаўскія вячоркі», «Карагод» і дзіцячага ансамбля «Вясейка».
Вас чакаюць:
калядны кірмаш;
шатры з гарачымі стравамі;
традыцыйная абрадая страва – Куцця для кожнага ўдзельніка;
розыгрыш «Каляднага бокса» сярод тых, хто прыйдзе ў калядным строі.
Прыходзьце ўсёй сям’ёй, каб адчуць сапраўдны дух беларускіх Каляд, натхніцца традыцыямі і атрымаць святочны настрой!