З 21 па 30 чэрвеня ў Мінску праходзяць II Еўрапейскія гульні, да якіх наша краіна добра падрыхтавалася. Меркаванні случчан наконт мультыспартыўнага форуму.
Святлана Гапановіч:
– Прымаць II Еўрапейскія гульні – вялікі гонар для нашай краіны. Шмат людзей змогуць бліжэй пазнаёміцца з багатай культурай Беларусі. Я аматаркаі спорту, планую наведаць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, тым больш што там будзе ўдзельнічаць наша зямлячка Анастасія Мірончык-Іванова. Поспехаў ёй і яркіх перамог!
Таццяна Канапацкая:
– Цяжка застацца ў баку ад мерапрыемства, аб якім у апошні час столькі гаворыцца і пішацца. Думаю, нават людзі далёкія ад спорту ведаюць пра тое, што Мінск прымае II Еўрапейскія гульні. Без сумнення, турыстам і балельшчыкам спадабаецца наша краіна. Учора глядзела адкрыццё гульняў. Вельмі прыгожа, хвалююча… Упэўнена, нашы спартсмены годна прадставяць Беларусь на спаборніцтвах.