З 19 па 23 лютага ў Слуцкiм гарадскім Цэнтры традыцыйнай культуры праходзiць Тыдзень беларускай мовы.
 Сёння вучні 5 класа сярэдняй школы №8 г.Слуцка наведалі “Беларускую хатку”, якая знаходзіцца ў Цэнтры. Школьнікі прымалі ўдзел у пазнавальна-гульнёвай праграме “Фальклорная мазайка” па жанрах беларускага фальклору. Ветлівая Гаспадыня і герой беларускіх казак Несцерка забаўлялі дзяцей цікавымі гульня‌мі і заданнямі: падлеткі адгадвалі загадкі, герояў беларускіх казак, складвалі прыказкі, паўтаралі скарагаворкі, гулялі ў народныя гульні “Сляпы музыка”, “Мароз”, “Конікі і шпакі”.



Похожие записи