У чарговы раз у Лядненскую сярэднюю школу завітала дэпутат Палаты предстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай акрузе №66 Людміла Іванаўна Ніжэвіч. Пагутарыла з настаўнікамі, вучнямі, адзначыла, што ў школе існуе асаблівая пазітыўная атмасфера, аднак не спадабалася Людміле Іванаўне мэбля ў настаўніцкай і ў кабінеце дырэктара школы. Рашэнне было прынята імгненна: дапамагчы школе ва ўмацаванні матэрыяльнай базы, стварыць для працы і навучання ва ўстанове больш камфортныя ўмовы. Знайшоўся спонсар: ААГ «Банк БелВЭБ» (старшыня праўлення Васілій Станіслававіч Мацюшэўскі). 
У хуткім часе ў школу былі дастаўлены камплекты офіснай мэблі. Праўда, мэбля была раней у выкарыстанні, але захавалася ў вельмі добрым стане. Абнавілі кабінет дырэктара, метадычны кабінет, настаўніцкую, а таксама і іншыя памяшканні, у тым ліку, і некаторыя вучэбныя кабінеты.
Дакладная арганізацыя і цвёрдае слова дэпутата – і наша школа набыла лепшы эстэтычны выгляд і больш зручныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу, што безумоўна будзе садзейнічаць павышэнню якасці працы. Вялікі дзякуй Васілію Станіслававічу і Людміле Іванаўне за дапамогу.  Будзем рады далейшаму супрацоўніцтву.

Вольга Свірыдава, дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Лядненская сярэдняя школа».  

Похожие записи