На Гродзеншчыне зарэгістравалі новы від для нашай краіны – бурую пячураўку, такая інфармацыя змешчана на сайце “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Пячураўкі – вельмі невялікія птушачкі, на адлегласці выглядаюць падобна, і звычайна розныя віды выразна адрозніваюцца па песні. Але адна справа – вызначыць від, і нашмат цяжэйшая – сабраць у палявых умовах доказы для іншых, што наша вызначэнне правільнае.
Бурая пячураўка (бурая пеночка – рус.) насяляе Цэнтральную і Усходнюю Азію ад ракі Об да Ахоцкага мора і паўднёвай часткі Кітая. Звычайна зімуе на поўдзень ад гнездавога арэалу ў Бангладэш і Індакітаі. Таму зразумела, што пячураўкі, якія ляцяць зімаваць туды, ніяк не могуць апынуцца ў Еўропе. Аднак падобныя, усё больш частыя рэгістрацыі сібірскіх і нават далёка-ўсходніх відаў вераб’іных птушак далёка на захад ад іх асноўных шляхоў міграцыі у апошнія некалькі гадоў дазваляюць выказаць здагадку, што нейкая колькасць асобін такіх відаў усё ж зімуе не там, дзе гэта рабілі і працягвае рабіць большасць з іх, — г.зн. у Азіі. І гэтыя параўнальна новыя, яшчэ без шматлікіх птушак месцы зімоўкі знаходзяцца або ў Афрыцы, або/i на Іберыйскім паўвостраве у Еўропе. Зразумела, што гэта цяжка даказаць, і ў апошнія гады атрымалася толькі для пячураўкі-зарнічкі.

Похожие записи