Сталася так, што і на гэты дзень маё пяро нарыпела: трэба ўспомніць і ўшанаваць тых, з кім працаваў, сустракаўся, радаваўся жыццю. А зараз – тым больш… Калі побач з табой былі і ёсць прафесіяналы сваёй справы, асобы, якія абралі прафесію Слова, журналіста, гатовыя выслухаць, зрабіць, калі трэба, тактоўную заўвагу.

Сапраўды: «Шляхі не купляюць за пяць капеек – будуюць іх жыццём сваім».
З далёкіх сямідзясятых гадоў я супрацоўнічаю, калі ёсць натхненне, з шаноўным выданнем. Заўсёды хацелася напісаць пра воінаў-вызваліцеляў з гадоў Вялікай Айчыннай вайны, якія мужна абаранялі Радзіму і не толькі, пра афганцаў, на долю якіх, маладзенькіх, выпала шмат выпрабаванняў яшчэ і ў непрывычным клімаце і ваенных абставінах, пра калгаснікаў, з іх адданай, цяжкай працай у вёсцы, пра настаўнікаў, перад якімі можна і трэба «схіліць калені», пра прыгажосць нашых палёў, дарог і вуліц, але ў маіх допісах у цэнтры ўвагі быў чалавек…
Маёй духоўнай і прафесійнай настаўніцай была Ніна Міхайлаўна Селязнёва, – прыроджаны журналіст ад Бога і па прызванні. Ніна Міхайлаўна тактоўна раіла мне, што лепш і як даць у допіс, на што звярнуць увагу. Праз гады я ўдзячная Міхайлаўне за ўвагу.
Не абдзяляе ўвагай і Наталля Анатольеўна Селязнёва, таксама прыроджаны журналіст і чалавек.
У свой час мне прыемна было працаваць і з галоўнымі рэдактарамі выдання, у ліку якіх У.М. Перасятнік, В.М. Макарэня, У.С. Коўцік, А.У.  Жук, В.В. Ражанец і цяперашнім галоўным рэдактарам «Слуцкага краю» – Ірынай Міхайлаўнай Каваленка.
І цяперашні калектыў выдання – прыклад служэння Случчыне, Радзіме, быць у грамадскім і жыццёвым тонусе.
І яшчэ наказ: не забываць мовы нашай роднай беларускай…
Зычу калектыву ўзаемаўвагі, узаемадапамогі, творчага натхнення і вострага пяра. Працуйце, шчыруйце, поспеху!
Таісія НОВІК.

Похожие записи