Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна!
Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 82-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэта свята дарагое для ўсіх, хто ганарыцца Радзімай, шануе шматвяковыя традыцыі патрыятызму і служэння Айчыне, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яно сімвалізуе нашу агульную адказнасць за Беларусь, за яе паспяховую будучыню.
Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу, хто падняў з руін гарады і вёскі. Дзякуючы іх гераізму, мужнасці і самаахвярнасці, мы атрымалі права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай краіне.
З Днём Незалежнасці вас, случчане! Здароўя, шчасця і поспехаў у працы ў імя працвітання роднага краю!
Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта У.Л. ГОГА.
Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў А.Ф. КУРАК.