Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і старшыня Слуцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Ірына Уладзіміраўна Пятровіч наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр у Слуцку.
Сустракалі гасцей выхаванцы цэнтра. Прыгажуня Сафійка сёлета пойдзе ў першы клас. Дзяўчынка з нецярпеннем чакае 1 верасня. Дзевяцікласнік Яўгеній (ён самы старэйшы ў цэнтры) і сямікласнік Мікіта – браты, хутчэй хочуць сустрэцца з сябрамі. Падчас вучобы ў школе Яўгенію больш падабаецца фізкультура, музыка, працоўнае навучанне, а вось Мікіту захапляюць матэматыка, гісторыя.
Да выхаванцаў цэнтра госці прыехалі з падарункамі – школьнымі прыладамі і салодкасцямі. Валянціна Вітальеўна і Ірына Уладзіміраўна павіншавалі дзяцей з надыходзячым Днём ведаў, пагутарылі на розныя тэмы.
Ірына КАВАЛЕНКА.