«Паважаныя сябры!

Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства – традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны.

Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з’яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей.

Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына – край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.

Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх ізамежных аўтараў.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту».

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи