Мэтай акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі да катэгорый маючых патрэбу ва ўвазе і клопаце дзяцей, наведванне цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, інтэрнатных устаноў, арганізацыя гульнявых, спартыўных і іншых карысных мерапрыемстваў.    У акцыі прымаюць удзел прадстаўнікі органаў кіравання і самакіравання, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, шэфы, спонсары і іншыя зацікаўленыя ў дабрабыце дзяцей асобы.
Так, 19 лютага вучні, настаўнікі Вялікасліўскай базавай школы наведалі ДУА “Яслі-сад в.Вялікая Сліва Слуцкага раёна” разам са старшынёй Ісернскага сельскага савета С.М.Вішнеўскім.  Вучні 5 класа паказалі выхаванцам казку “Дзедава дачка і бабіна дачка” на беларускай мове, да Дня роднай мовы.
Потым настаўніца пачатковых класаў М.М.Новік  правяла некалькі цікавых пазнаваўчых гульняў з дзеткамі.
Напрыканцы  ўручылі дзецям  падарункі: наглядны матэрыял для заняткаў матэматыкай, які настаўнікі рыхтавалі разам з вучнямі, канцэлярскія прылады, якімі дзеці змогуць карыстацца на развіваючых занятках.
Сустрэча спадабалася і выхаванцам садка, і  вучням, кожны атрымаў карысць і задавальненне.
Упраўленне па адукацыі Слуцкага райвыканкама.

Похожие записи