Ярка і грандыёзна распачалі ў Слуцкім гарадскім Доме культуры рэспубліканскі фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральныя скрыжаванні”. Авацыямі сустракалі гледачы ўрачыстае адкрыццё свята.

Да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Гога. Ён адзначыў, што Случчына прымае фестываль ужо трэці раз, і кожны з іх – з вялікай адказнасцю і задавальненнем.

– Гэта сапраўдная культурная падзея ў жыцці жыхароў наша раёна. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам фестывалю, бо тут аб’ядналіся неабыякавыя да культуры, да тэатра людзі, – падкрэсліў Уладзімір Гога.

Павітаў усіх прыхільнікаў тэатральнага мастацтва старшыня журы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар – Уладзімір Мішчанчук.

Уладзімір Андрэевіч адзначыў, што гасцінная Слуцкая зямля нездарма зноў прымае фестываль. Слуцк – горад, які існуе на скрыжаваннях часу, захоўвае старадаўнія традыцыі і ярка адлюстроўвае культуру сучасную.

Апладысментамі гледачы віталі кожнага члена журы конкурсу. Сярод іх заслужаныя дзеячы культуры, акцёры і педагогі тэатральнага мастацтва.

Адкрыў конкурсную праграму спектакль Народнага тэатра драмы і камедыі імя У.Галубка Слуцкага гарадскога Дома культуры “Не наракай”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи