28 сакавіка ў 18.30 у гарадскім Палацы моладзі (вул. Галавашчанкі, 6) адбудзецца сустрэча футбалістаў і трэнерскага штабу СФК “Слуцк” з балельшчыкамі.
Размова з гульцамі і трэнерамі, прэзентацыя новай формы, прадстаўленне навічкоў каманды, фота- і аўтографсесія – для вас, паважаныя аматары футбола.