На Случчыне на ўчастках для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №№4, 8 і 40 тым, хто першым прагаласаваў 9 жніўня, уручылі сертыфікаты на бясплатную падпіску на газету “Слуцкі край” на чацвёрты квартал.
Так, на ўчастку для галасавання №40, які размяшчаецца ў будынку былой Навадворцаўскай школы, сертыфікат атрымаў Аляксандр Міхайлавіч Заяц. Ён лічыць, што прыняць удзел у выбарах прэзідэнта павінен кожны – гэта важная падзея ў жыцці краіны, вызначэнне нашай будучыні.