Марыя Адамаўна Боган – у паважаным узросце. Яна заўсёды прымае ўдзел у выбарах. На ўчастак для галасавання №54, які знаходзіцца ў Мусіцкім сельскім клубе, прыйшла як на свята: у прыгожай сукенцы і нават туфлі на абцасах.
– Выбары – гэта сапраўднае свята, – гаворыць Марыя Адамаўна. – Мы з мужам аддалі свае галасы за кандыдата, каго лічым самым годным. Для нас вельмі важна выканаць свой грамадзянскі абавязак. Мы ж вызначаем будучыню нашай краіны. І ад кожнага з нас залежыць, як будзем жыць мы, нашы дзеці, унукі. Важны голас кожнага беларуса.
Шматлікія мерапрыемствы пройдуць на ўчастках для галасавання на Случчыне 9 жніўня: выстаўкі работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэртныя праграмы, дэгустацыі, майстар-класы, спартыўныя спаботніцтвы.