2 лютага ў СШ №6 прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і «Абаронца Айчыны» для юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел юнакі 12 гарадскіх устаноў адукацыі, 19 сельскіх і Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.






У напружанай барацьбе на трох этапах – стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, бег на лыжах і падцягванне на перакладзіне – месцы размеркаваліся наступным чынам:
- падгрупа А: 1-е – каманда Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча; 2-е – каманда СШ №6; 3-е – каманда СШ №11;
- падгрупа Б: 1-е – каманда гімназіі №2; 2-е – каманда СШ №9; 3-е – каманда СШ №2.
Сельскія ўстановы адукацыі: 1-е месца – каманда Танежыцкай СШ; 2-е месца – каманда Мялешкаўскай СШ; 3-е месца – каманда Бокшыцкай СШ.
Як адзначыў дырэктар дзіцяча-юнацкага клуба фізічнай падрыхтоўкі ўпраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Андрэй Мікалаевіч Валодзін, у рамках акцыі «Міншчына спартыўная» на Случчыне штотыдзень праходзяць спартыўныя спаборніцтвы ў школах, спартыўна-масавыя святы на базе ўстаноў адукацыі горада і раёна.
– Многія случчане аддаюць перавагу актыўнаму ладу жыцця, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч. – Мерапрыемствы праходзяць масава, у іх прымаюць удзел не толькі вучні, але і настаўнікі, бацькі. Калі гаварыць пра найбольш яркія і запамінальныя, то хацелася б адзначыць лыжныя паходы, якія прайшлі ў СШ №8, яркімі і маляўнічымі выйшлі зімовыя святы спорту ў СШ №12, 13, Знаменскай СШ, Сорагскім ВПК. 3 лютага на базе СШ №2 прайшло снежнае свята, удзел у якім прынялі пяць устаноў адукацыі горада.
Случчане актыўна балеюць на спаборніцтвах «Снежны снайпер», якія праходзяць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Мы падтрымлівалі нашу каманду на абласных спаборніцтвах, 8 і 10 лютага будзем балець за каманду Мінскай вобласці на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Акцыя «Міншчына спартыўная» працягваецца.
Ірына МАЛЯЎКА.