На «дзяжурны тэлефон» «Слуцкага краю» звярнуліся случчане: у магазінах прамысловага раёна і нават у фірменным магазіне Слуцкага сыраробнага камбіната доўгі час адсутнічае сыроватка. Жыхары горада прасілі растлумачыць прычыну.


З ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» атрымалі адказ: «Аддзел збыту ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» выконвае штодзень заяўкі на сыроватку намінальным аб’ёмам 1 літр, якія паступаюць ад гандлёвых аб’ектаў Слуцка.


Гандлёвыя аб’екты, якія робяць заяўкі на сыроватку на пастаяннай аснове: «Еўраапт» №388, вул. М. Багдановіча, 42; «Санта» №184, вул. 14 Партызан 15-1; фірменны магазін №1, Базарная плошча; фірменны магазін №19, вул. Леніна; фірменны магазін №110, вул. Тутарынава, 14; фірменны магазін №22, вул. Сацыялістычная 144а; фірменны магазін №23, вул. Чэхава; «СанТайм», вул. Леніна, 177.
Заяўкі ў гэтыя гандлёвыя аб’екты выконваюцца практычна ў поўным аб’еме.


Сыроватка малочная тварожная пастэрызаваная намінальным аб’ёмам 1 літр вырабляецца ў Салігорскім філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у адпаведнасці з заяўкамі аддзела збыту.
Паводле інфармацыі ГУП «Гандлёвая кампанія «Камплімілк Трэйд» (фірменныя магазіны), сыроватка малочная пастэрызаваная намінальным аб’ёмам 1 літр рэгулярна паступае ў гандлёвыя аб’екты. Так, у кастрычніку 2024 года ў гандлёвых аб’ектах прадпрыемства было рэалізавана 480 літраў сыроваткі, у лістападзе – 510. Прадукцыя паступае ў гандлёвыя аб’екты ў адпаведнасці з попытам.


Такім чынам, нельга сказаць, што сыроватка адсутнічае ў гандлёвых аб’ектах доўгі час. Пры адсутнасці ў якім-небудзь магазіне дадзенага прадукта звяртайцеся да супрацоўнікаў гандлёвага аб’екта, каб яны своечасова рабілі заяўкі».


Наталля ГРАМЫКА.

About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
«Стеклянный патруль»

«Стеклянный патруль»

24 сентября, 2025
Работа в округе. Наталья Овсянникова провела ряд встреч
25 сентября в столице пройдет Единый день безопасности

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи