У рамках рэспубліканскай спартыўна-аздараўленчай акцыі «Міншчына спартыўная» случчане прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных спартыўна-масавых мерапрыемствах.
Лыжныя гонкі, катанне на каньках, хакейныя баталіі, разнастайныя эстафеты на свежым паветры і розныя спартыўныя гульні – выдатны спосаб весела і актыўна правесці вольны час.
2 лютага ў СШ №6 школьнікі будуць змагацца ў зімовым мнагабор’і «Абаронца Айчыны»;
3 лютага адбудуцца спаборніцтвы па зімовых відах спорту;
9 лютага на спартыўных пляцоўках устаноў адукацыі Случчыны пройдуць школьныя спартыўныя святы, прысвечаныя Сусветнаму дню снегу;
10 лютага ў СШ №10 імя С.Ф. Рубанава пройдуць «Снежныя баталіі»;
спаборніцтвы па лыжных гонках на базе СШ №6 – 16 лютага;
«Зімовыя забавы» ў СШ №11 – 17 лютага;
23 лютага на стадыёне «Гарадскі» адбудуцца спаборніцтвы па зімовых відах спорту;
24 лютага ў Грэскай СШ пройдуць «Лютаўскія старты».
Ірына МАЛЯЎКА.