Стихи
0 min read
32

Софья БУЗУН

28 января, 2019
0
Софья БУЗУН
Мая Беларусь
Я заўсёды табой ганаруся,
Беларусь – ты Радзіма мая,
Як квітнееш ты – я дзіўлюся,
І цябе ўслаўляю я.
Я люблю твае рэкі, азёры,
Я люблю тваю мужнасць і стаць,
Водар хлебнае нівы бадзёры
І ўсмешкі дзяцей як чуваць.
Я люблю тваё сонца ўранку
І блакітнае неба ўдзень,
Твае зоры люблю на світанку,
І ў спякоту люблю я твой цень.
З кожным днём ты расцеш і мацнееш,
І табой ганаруся я,
Як прырода вясной,  прыгажэеш,
І квітнееш ты, як зямля.
Важкі клад для цябе твае людзі,
Што жывуць на роднай зямлі,
Што працуюць і вельмі  любяць
Беларусь, што для іх збераглі.
Беларусь – ты Радзіма наша,
І няма цябе прыгажэй,
Ты мая,  і яго, і ваша,
Што на свеце ёсць даражэй?

Похожие записи