«Кацельня №4, якая цяпер забяспечвае цяплом і гарачай вадой жылыя мікрараёны 12-га гарадка на вуліцах Гагарына, Леніна, СШ №9, выпрацавала свой рэсурс, – расказаў галоўны інжынер камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка» Анатолій Фёдаравіч Мельнік. – У свой час кацельня належала Міністэрству абароны, на баланс Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі перададзена ў 1995 годзе. Яна працуе на мазуце і дрывах. Абсталяванне і будынак маюць стопрацэнтны амартызацыйны знос. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай кацельні. Пасля выдзялення фінансаў восенню мінулага года па даручэнні Міністэрства ЖКГ і ў адпаведнасці  з рашэннем Слуцкага райвыканкама непадалёку ад старой кацельні пачалі будаўніцтва новай».

Як я даведалася, яе ўстаноўкай займаецца ІТАА «Новитербел». Кіраўнік праекта, супрацоўнік таварыства «Новитербел» Аляксандр Ігаравіч Тачонаў расказаў, што кацельня «складзена» з 6 блокаў-модуляў, вырабленых на заводзе-вытворцы названай кампаніі. Ужо ўстаноўлена абсталяванне, у тым ліку тры вадагрэйныя катлы. Кацельня будзе працаваць на прыродным газе, у аўтаматычным рэжыме.

У Слуцкай ЖКГ паведамілі, што ўвод у эксплуатацыю новай кацельні дазволіць зэканоміць каля 400 тысяч рублёў за год, тэрмін яе акупляльнасці каля 3,5 года.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

Похожие записи