Сёлета Леанід Паўлавіч і работнік гэтай сельгасарганізацыі Валерый Цвірко сталі лепшымі ў раёне сярод механізатараў, занятых на ўборцы саломы.


– Да любой працы, што даручылі, трэба ставіцца адказна, тады і вынік добры будзе, – лічыць Леанід Паўлавіч. На трактары МТЗ-892 з пагрузчыкам ён пагрузіў і склаў больш за 16 300 тон сена і саломы.


– Салома выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі. Ды не па-гаспадарску пакідаць яе ў полі, – разважае мой суразмоўца.


Сена выкарыстоўваюць для кармлення маладняку буйной рагатай жывёлы. Салома таксама патрэбна: на падсціл, уцяпленне домікаў для цялят. У сельгасарганізацыі яе здрабняюць і разам з іншымі інгрэдыентамі ўключаюць у рацыён кармлення жывёлы.


У ААТ «Вітка-Агра» Леанід Насановіч працуе больш за 15 гадоў. Узнагароджаны граматамі за працу Слуцкага райвыканкама, сельгасарганізацыі.


Цяпер Леанід Паўлавіч працуе слесарам на ферме, заняты ён і на пагрузцы, падвозе саломы. Вясной працуе на падкормцы азімых.


Разам з жонкай Аленай Валянцінаўнай, якая працуе загадчыцай малочна-таварнай фермы аг. Танежыцы, выхавалі траіх дзяцей. У вольны час любяць парыбачыць, у тым ліку і зімой.


Шмат добрых слоў у сельгасарганізацыі пачула і ў адрас Валерыя Цвірко. Вопытны механізатар, кажуць, надзейны чалавек. Валерый Іванавіч на пенсіі, некалькі разоў спрабаваў заняць сябе толькі хатнімі клопатамі, але душа ірвецца ў поле, тэхнікай кіраваць. Вось і сёлета працаваў – на МТЗ-82 перавёз больш за 5 780 тон сена і саломы.


Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи