Стихи
1 min read
10

Ніна ФРАЛОВА

13 ноября, 2018
0
Ніна ФРАЛОВА
Случчанскі край
Случчанскі край, радзімы край,
Табой я ганаруся.
Мацней, гармонік, заіграй,
І песня ўдаль імчыся.
Сустрэнь, вясна, усход хлябоў,
А лета – поўны колас.
Багаты стол тваіх дароў –
Працоўнай славы голас.
Кранецца раніцай усход,
І сонца заіграе.
Случчанскі працавіты род
Краіна ўся пазнае.
І ветрык песні разнясе
Праз рэкі і паляны,
І гонар працы ўзнясе
Праз хлеба пах духмяны.
Чаруе песня вечар зноў, 
Працаўніка вітае.
Шчаслівых дзён, спакойных сноў
Табе, зямля, жадае.
Валошкі
Над возерам хмарка сумуе,
І неба ноч ціха хавае.
А ранкам валошка чаруе,
У хмарку блакіт уплятае.
Пялёсткі з адценнямі неба –
Дзяцінства букецік для мамы.
Мне большага нават не трэба,
Як гэта мажорная гама.
Валошкі ў жыце красуюць,
Да свята наш стол упрыгожаць,
Сваім непаўторам чаруюць, 
Калоссе на кветачкі множаць.
З валошак букецік дзявочы
Сяброўкі плятуць-завіваюць,
Заззялі ярчэй неба вочы,
Каханне ім кветкі жадаюць.
З калоссем валошкі звіліся
У песні, у шчасці, у долі.
І зноў прыгажосці дзіўлюся,
Блакіту ў небе і полі.
А лустачцы светлага хлеба
Валошкі падзякуюць шчыра,
І колерам знікнуць  у небе
Усім з пажаданнямі міру.
Памяти родителей
Осыпается старенький сад, 
Тихо просит прощенья у лета.
Кружит лист и теряется где-то,
Словно этому вовсе не рад.
А недавно сад был молодой, 
Наслаждался хозяина силой,
Его счастьем, любовью красивой,
И звенел молодою листвой.
Пролетели года, будто сон,
Повзрослели давно уже внуки.
Нежно тянутся к веткам их руки,
Чтоб утешить болезненный стон.
Удалив постаревшую прядь,
Старый сад мы на жизнь обновили, 
Придав ему радости, силы.
Он зацвел – урожай новый даст.
Плодоносит у всех на виду,
Он – кусочек семейного счастья,
Разделяет любовь всем на части
И отводит от дома беду.
Долго-долго расти, не старей
И настрой свой мажор на все ветви,
Пусть взрослеют здесь правнуки-детки,
И любовью семью всю согрей.
Слуцкія паясы
Разлівы шаўковага поля, 
Уток з залатога спляцення,
У колерах – шчасце і доля, 
Гісторыя Слуцка ў адценнях.
Слуцкі пояс – у квецені колас, 
Слуцкі пояс – гісторыі колас,
Слуцкі пояс – з мінулым спатканне,
Слуцкі пояс – радзіме прызнанне.
Матывы народа ў прасторы,
Багацце Случчанскага краю.
З калосся і кветак узоры
Сярод чужаземцаў пазнаю.
Слуцкі пояс – у квецені колас, 
Слуцкі пояс – гісторыі колас,
Слуцкі пояс – з мінулым спатканне,
Слуцкі пояс – радзіме прызнанне.
У марах над нітам схілюся –
Асновы ўзор новы грае,
І зноў прыгажосці дзіўлюся,
Візіткай Случчанскага краю.
Слуцкі пояс – у квецені колас, 
Слуцкі пояс – гісторыі колас,
Слуцкі пояс – з мінулым спатканне,
Слуцкі пояс – радзіме прызнанне.

Похожие записи