Настройте параметры согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия вы найдете ниже.

Файлы cookie, отнесенные к категории «Необходимые», сохраняются в вашем браузере, поскольку они необходимы для включения основных функций сайта. ... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или настройка параметров согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен содержимым веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие сторонние функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставить информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т. д.

Файлы cookie производительности используются для понимания и анализа ключевых показателей производительности веб-сайта, что помогает обеспечить лучший пользовательский опыт для посетителей.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, а также для анализа эффективности рекламных кампаний.

Моладзь – наша будучыня, надзеі на далейшы росквіт краіны старэйшае пакаленне ўскладае менавіта на маладых. І яны ўсведамляюць сваю адказнасць, імкнуцца набыць як мага больш ведаў, развіваць свае лідарскія здольнасці, быць ініцыятарамі добрых спраў, каб быць карыснымі не толькі сабе.


Самыя актыўныя маладыя жыхары Случчыны ўваходзяць у Маладзёжны парламент у рамках міжнароднай ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям», да якой наш горад далучыўся ў 2012 годзе. Сумесная работа дарослых і дзяцей дае плён.

Глабальная ініцыятыва ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям» зарадзілася і стала развівацца ў Еўропе ў 90-я гады XX стагоддзя. У яе аснову пакладзена разуменне таго, што асноўным паказчыкам дабрабыту грамадства з’яўляецца становішча дзяцей, іх дабрабыт. Сёння да ініцыя-тывы «Горад, дружалюбны дзецям», далучыліся больш за 900 гарадоў свету. Удзел у ініцыятыве – гэта пастаяннае ўдасканаленне ўмоў жыцця дзяцей ва ўсіх сферах і абавязкова ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсе прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы. Хто, як не самі дзеці і падлеткі, дапаможа дарослым зразумець, якім пытанням трэба ўдзяліць большую ўвагу. Для гэтага і ствараецца Маладзёжны парламент.

З верасня 2012 года Маладзёжны парламент дзейнічае і ў Слуцку, ініцыятыўныя, смелыя,актыўныя маладыя людзі, якія імкнуцца якасна палепшыць становішча дзяцей і моладзі ў горадзе, зрабіць іх жыццё насычаным рознымі цікавымі падзеямі.

– На працягу шасці гадоў членамі Маладзёжнага парламента зроблена немалая работа, каб наш горад атрымаў званне «Горад, дружалюбны дзецям», – расказвае куратар Маладзёжнага парламента намеснік дырэктара Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці Алёна Аляксандраўна Каляда. – Гэта сур’ёзная, вельмі адказная працэдура, якая праходзіць у некалькі этапаў. Для ацэнкі становішча дзяцей у Слуцку тройчы з інтэрвалам у два гады праводзілася анкетаванне дзяцей і іх бацькоў, па выніках якога выстаўляўся індэкс дружалюбнасці горада дзецям. Ацэньвалася, напрыклад, ступень задаволенасці бяспекай у горадзе, аховай здароўя, умовамі для адукацыі і развіцця, правядзення вольнага часу, магчымасцю атрымаць дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі і іншыя крытэрыі. Пасля кожнага анкетавання мы праводзілі круглы стол з удзелам прадстаўнікоў устаноў аховы здароўя, аддзела адукацыі, аддзела ўнутраных спраў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ЖКГ і іншых зацікаўленых арганізацый. Падлеткі паведамлялі пра праб-лемныя пытанні ў той ці іншай сферы, выказвалі меркаванні, на што звярнуць большую ўвагу, і разам з дарослымі абмяркоўвалі шляхі паляпшэння сітуацыі. З кожным разам індэкс дружалюбнасці Слуцка павышаўся, і цяпер па ўсіх параметрах з’яўляецца дастатковым, каб наш горад лічыўся дружалюбным дзецям. Горад выконвае асноўную частку запланаваных мерапрыемстваў, ствараюцца ўмо-вы для камфортнага жыцця і развіцця юных жыхароў Случчыны, пэўны ўклад у гэта ўносяць і члены Маладзёжнага парламента. Адна з асноўных задач ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» выканана – Слуцк атрымаў гэты ганаровы статус. Але работа на гэтым не спыняецца. Абудзіць у моладзі жаданне жыць у рытме свайго горада і ўплываць на падзеі,якія ў ім адбываюцца, не вельмі простая задача. Ініцыятыўная група Маладзёжнага парламента дапамагае яе рэалізаваць: ім прасцей зацікавіць аднагодкаў.

Случчанам падабаецца традыцыйны конкурс «Вясновы вальс», ініцыяваны членамі Маладзёжнага парламента, выклікае цікавасць фотакрос «Удзячнасць», які праводзіцца ў Дзень Перамогі. Запатрабаваныя лідарскія трэнінгі для актыву сумесна з клубам ЮНЕСКА «Пошук» (кіраўнік І.М. Жыцін). «Асцярожна, мамачкі» – традыцыйная акцыя бяспекі сумесна з аддзелам ДАІ Слуцкага райаддзела ўнутраных спраў. Прапаганда здаровага ладу жыцця таксама ў полі зроку Маладзёжнага парламента, сёлета правялі велапрабег. Заўсёды актыўна далучаюцца юныя случчане да штогадовай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».

– Дзеткі чакаюць нас на святы, таму члены Маладзёжнага парламента асабліва адказна падыходзяць да падрыхтоўкі забаўляльна-гульнёвай праграмы, збору падарункаў, – адзначае куратар Маладзёжнага парламента метадыст ЦДТ па рабоце з грамадскімі аб’яднаннямі Вольга Юр’еўна Аввакумава. – Наша моладзь умее дарыць радасць іншым, ім удаецца дадаць пазітыву, яркіх эмоцый у жыццё. Іх добрыя справы і ініцыятывы сведчаць пра гэта.

Старшыня Маладзёжнага парламента Юлія Шаўцова, нягледзячы на занятасць, яна ў 11 класе, вельмі актыўна ўдзельнічае ва ўсіх ініцыятывах:

– Мне падабаецца гэта, разнастайнасць уносіць у нашы будні самымі рознымі мерапрыемствамі, вучыцца самой і вучыць аднагодкаў, далучаць іх да жыцця нашага горада. І для мяне, для асобаснага ўдасканалення, работа ў Маладзёжным парламенце дае вельмі многа. Упэўнена, так скажа кожны з нас, кожны, хто быў у Маладзёжным парламенце раней.

– Юлія Шаўцова, Анастасія Басалыга, Паліна Барцэвіч, Аліна Харысава, Вікторыя Мірная, Павел Пчэлін, Лізавета Лятун, Кацярына Барысенка – наша «ўдарная сіла», надзейная апора ва ўсіх справах ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям». Цудоўныя актыўныя маладыя людзі, крэатыўныя, якія вядуць за сабой, – адзначае Алёна Аляксандраўна Каляда. – Яны не згубяцца і далей, маючы такі досвед грамадскай дзейнасці.
 
Члены Маладзёжнага парламента набіраюцца вопыту і праз стасункі з такімі ж парламентамі іншых гарадоў, пабывалі ў Гродна, Брэсце, удзельнічалі ў штогадовым форуме «Скарынаўскія дні ў Полацку» і іншых. У планах – наведаць «калег» з Жодзіна,

Добрых, патрэбных спраў на карысць роднага горада многа не бывае. З цікавымі прапановамі ў Маладзёжны парламент Слуцка можа звярнуцца кожны. У вас ёсць ідэя? Прыходзьце!

Ірына ВЕЧАР.

Похожие записи