Вы творчы малады чалавек, плануеце звязаць сваё жыццё з журналістыкай ці проста хочаце паспрабаваць сябе ў публіцыстыцы? Рэдакцыя газеты «Слуцкі край» аб’яўляе набор у школу маладога журналіста.
На занятках вы даведаецеся, адкуль браць інфармацыю для сваіх матэрыялаў, навучыцеся пісаць навіны і рэпартажы, браць інтэрв’ю. Акрамя таго, у кожнага бу-дзе магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі пазаштатнага карэспандэнта. Будзем рады супрацоўніцтву з навучэнцамі школ раёна. Заняткі будуць праходзіць адзін раз у месяц, бясплатна.
Больш падрабязна аб школе маладога журналіста вам раскажуць па тэлефоне 5-21-52.