Перад працягам Беларусбанк – чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі 12 жніўня СФК «Слуцк» сустракаўся ў Мінску на стадыёне «Трактар» з мясцовым «Тарпеда».
Гульня з дэбютантам вышэйшай лігі не здзівіла, наша каманда паказала майстэрства і клас. Лепшы бамбардзір Яўгеній Шыкаўка ў чарговы раз адзначыўся голам, на 13-й хвіліне адправіўшы мяч у вароты тарпедаўцаў пасля перадачы Ігара Бабко. Кропку ў матчы ў дабаўлены час  паставіў навабранец «Слуцка» Уладзіслаў Жук, які выйшаў на замену ў канцы другога тайма. Паўабаронца ўдала замкнуў перадачу Ігара Бабко – перамога «Слуцка» 2:0.
Галоўны трэнер «Слуцка» Віталій Паўлаў:
– Мы маем станоўчы вынік. Адзіным мінусам я б назваў двухтыднёвы перапынак, было відаць, што хлопцам не хапала гульнявога тонусу. Поле на «Трактары» выдатнай якасці, але было мяккаватым, гэта таксама ўносіла свае карэктывы. Маглі выйграваць і 3:0, але маглі і прапусціць на апошніх хвілінах. Гэта б значыла дадатковы час, а перад адказным матчам з «Шахцёрам» мы гэтага не хацелі. Захоўваем настрой і рыхтуемся да наступнай гульні.
19 жніўня сустракаемся  на «Гарадскім» на цукрова-салёным дэрбі. У матчы з «Шахцёрам» нашай камандзе вельмі патрэбна будзе моцная падтрымка балельшчыкаў! Пачатак у 16.00. За Слуцк і «Слуцк»! Разам!
Ірына ВЕЧАР.




Похожие записи