Удзельнікі аб’яднаных каманд камісарыятаў вобласці спаборнічалі ў міні-футболе.

У спаборніцтвах удзельнічалі 6 каманд. З прадстаўнікамі ваеннага камісарыята Слуцкага раёна ў адной камандзе былі калегі з Салігорскага і Пухавіцкага раённых камісарыятаў. Ад ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў спаборнічалі ў міні-футболе ваенны камісар палкоўнік Аляксандр Міхайлавіч Петравец, падпалкоўнікі Ігар Вітальевіч Галь, Юрый Анатольевіч Пігулеўскі, Мікалай Валер’евіч Макаранка, Дзяніс Дзмітрыевіч Багдановіч.





Яны з лікам 1:0 абыгралі каманду ваеннага камісарыята Мінскай вобласці, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Аляксандр Міхайлавіч Петравец забіў гол і вывеў каманду ў фінал турніру. У выніку ўпорнай барацьбы каманда, у складзе якой былі случчане, заняла першае месца, абыграўшы ў фінале гаспадароў поля – зборную каманду Мядзельскага, Вілейскага і Лагойскага раёнаў. Па выніках спаборніцтваў А.М. Петравец прызнаны лепшым бамбардзірам гульні, Ю.А. Пігулеўскі – лепшым іграком.
Кіраўніцтва ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў вялікую ўвагу надае фізпадрыхтоўцы спецыялістаў камісарыята. Асабовы састаў заўсёды ў добрай фізічнай форме, пацвярджэнне таму – перамогі ў спаборніцтвах і добрыя вынікі падчас планавай здачы фізічнай падрыхтоўкі ў спартыўным камітэце Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Ірына КАВАЛЕНКА.

Похожие записи